За суткі на Брэстчыне адбылося адразу 8 пажараў, ёсць ахвяра і пацярпелы

Источник материала:  
26.11.2017 11:56 — Разное
За суткі на Брэстчыне адбылося адразу 8 пажараў, ёсць ахвяра і пацярпелы
Фота: МНС

За мінулыя суткі ў Брэсце адбылося адразу 8 пажараў, падчас якіх адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін пацярпеў. Пажар з гібеллю чалавека адбыўся ў вёсцы Асаўцы Драгічынскага раёна — там загарэлася драўляная гаспадарчая пабудова. У агні загінуў яе гаспадар, мужчына 1962 года нараджэння. Меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

У пасёлку Садовы Пінскага раёна загарэўся жылы драўляны дом. Пацярпеў гаспадар, мужчына 1951 года нараджэння. Ён атруціўся прадуктамі гарэння і атрымаў апёкі. Імавернай прычынай здарэння таксама называюць неасцярожнасць пры курэнні (агонь пашкодзіў канапу і пасцель).

Яшчэ адзін пажар здарыўся ў Брэсце, у шматкватэрным дзевяціпавярховым жылым доме. Гаспадыня адной з кватэр, 57-гадовая пенсіянерка, курыла ў ложку. Узгаранне паспелі патушыць суседзі, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

←Месси продлил контракт с «Барселоной»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика