Уначы ў Баранавічах невядомыя ў масках напалі на жанчыну-прадпрымальніцу

Источник материала:  
24.11.2017 13:02 — Разное
Уначы ў Баранавічах невядомыя ў масках напалі на жанчыну-прадпрымальніцу
Фота: intex-press.by

Уначы ў Баранавічах невядомыя ў масках напалі на жанчыну-прадпрымальніцу. А 4-й гадзіне яны патрапілі ў яе дом, звязалі ёй рукі і патрабавалі аддаць грошы. У гэты час жанчына была з 12-гадовым унукам. Калі зламыснікі пачалі абшукваць дом, яна змагла развязаць рукі і націснуць “трывожную” кнопку. Зламыснікі ўцяклі яшчэ да прыезду супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС (яны з’явіліся праз тры хвіліны пасля атрымання сігналу). Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Ідзе пошук зламыснікаў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “разбой, здзейснены групай асоб”.

Сайт intex-press.by дадае, што раніцай на вуліцах Баранавічаў было шмат міліцыянераў і міліцэйскіх аўтамабіляў. Гараджане, якія ехалі на працу, нават скардзіліся на заторы на некаторых вуліцах. У Баранавічы, нібыта, выехалі байцы антытэрарыстычнага падраздзялення МУС “Алмаз”, а па непацверджанай інфармацыі і сам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Як вядома, 20 лістапада ў Магілёве ўзброены мужчына ў масцы ўзяў закладнікаў у аддзеленні “Беларусбанка”. Са сталіцы таксама выязджалі байцы “Алмаза”, але затрымаць зламысніка магілёўцы змаглі сваімі сіламі. Аляксандр Лукашэнка назваў аперацыю “бліскучай”.

←Умерла самая старая шимпанзе Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика