У Докшыцкім раёне Honda трапіла пад фуру, загінуў адзін чалавек

Источник материала:  
22.11.2017 17:06 — Разное
У Докшыцкім раёне Honda трапіла пад фуру, загінуў адзін чалавек
Фота: sk.gov.by

У Докшыцкім раёне Honda Civac трапіла пад фуру, загінуў адзін чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося яшчэ раніцай 14 кастрычніка. Крымінальную справу расследуе Следчы камітэт.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, 31-гадовы мінчук на Honda Civac рухаўся па трасе М-3 з боку сталіцы ў накірунку Віцебска. На 93-м кіламетры ён выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе і адбылося сутыкненне з грузавіком, якім кіраваў 39-гадовы жыхар Столінскага раёна.

У выніку ДТЗ загінуў 31-гадовы пасажыр легкавіка, жыхар Мінска. А вось кіроўца Honda Civac не быў шпіталізаваны. Не пацярпеў і вадзіцель фуры. Дарэчы, абодва кіроўцы былі цвярозыя.

У адносінах кіроўцы легкавіка распачалі крымінальную справу, артыкул — “парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”. Мужчыну не бралі пад варту. Прызначаны экспертызы, якія мусяць даць інфармацыю пра тэхнічны стан транспартных сродкаў на момант аварыі.

←11 примеров упорства, которое превратило провальные компании в колоссально успешные

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика