У Светлагорску мужчыну заваліла металаломам, ён загінуў
22.11.2017 17:51
—
Разное
![У Светлагорску мужчыну заваліла металаломам, ён загінуў](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1511365173743819.jpg)
Фота: ranak.by
У Светлагорску мужчыну заваліла металаломам, ён загінуў. Здарэнне адбылося ў ноч з 15 на 16 лістапада. Цела загінулага знайшлі на тэрыторыі аднаго з прыватных прадпрыемстваў пад цяжкай будаўнічай люлькай.
Як інфармуе тэлеканал “Ранак”, 63-гадовы мужчына працаваў апальшчыкам. Металалом ляжаў у прычэпе. Чаму адтуль упала будаўнічая люлька, высвятляюць супрацоўнікі Следчага камітэта. Верагодна адбыўся няшчасны выпадак.