Аўчарка ў Брэсце пакусала 11-гадовага хлопчыка, які чакаў на прыпынку маму

Источник материала:  
21.11.2017 17:18 — Разное
Аўчарка ў Брэсце пакусала 11-гадовага хлопчыка, які чакаў на прыпынку маму
Фота: pixabay.com

У Брэсце міліцыя праводзіць праверку з нагоды траўмавання 11-гадовага хлопчыка на прыпынку каля Цэнтральнага ўнівермага. Пра гэтае здарэнне парталу tut.by распавяла афіцыйная прадстаўніца УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка.

Здарэнне адбылося 21 лістапада каля 14-й гадзіны. Хлопчык стаяў на прыпынку і чакаў маму. Па словах дзіцяці, да яго падбегла аўчарка з ашыйнікам, але без ланцужка і напысніка. Сабака паводзіў сябе агрэсіўна і ўкусіў хлопчыка за нагу. Потым падышла гаспадыня аўчаркі, якая надзела на жывёлу ланцужок, напыснік. Жанчына села з аўчаркай ў аўтобус і паехала ў напрамку вуліцы Леніна.

Міліцыянтаў выклікаў відавочца інцыдэнту. Хлопчыка правялі ў райаддзел і паведамілі пра ўсё яго маме. Бацькі дзіцяці напісалі заяву з просьбай прыцягнуць вінаватых да адказнасці. 

Праваахоўнікі высвятляюць асобу гаспадыні сабакі. Як распавёў хлопчык, жанчына была апранутая ў чырвоную куртку, на выгляд ёй 25-30 гадоў, хударлявага целаскладу.

←В Минске из-за лопнувшего колеса перевернулся Ford

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика