У сераду ў Беларусі чакаюцца невялікія ападкі і галалёд
21.11.2017 17:59
—
Разное
![У сераду ў Беларусі чакаюцца невялікія ападкі і галалёд](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1511278112628435.jpg)
Фота: БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 22 лістапада. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У асобных раёнах прагназуюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні з пераходам на паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра чакаецца -4...+1 градус. Удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла.