Ва Ушачах з акна рэстарана выпаў мужчына
20.11.2017 20:08
—
Разное
Фота: pixabay.com
У рэстаране "Купалінка" ва Ушачах уначы 19 лістапада адбылося надзвычайнае здарэнне, паведамояе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
29-гадовы нецвярозы мясцовы жыхар спускаўся па лесвіцы і вываліўся з будынка праз зачыненае акно. Пры падзенні мужчына атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу цяжкай ступені, а таксама множныя ўдары і раны.
Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю, цяпер ён знаходзіцца ў коме.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Вядома, што мужчына адпачываў у рэстаране ў кампаніі. З залы ён выйшаў разам з сябрамі, каб папаліць.