У Брэсце мужчыны пабіліся ў інтэрнаце з-за Wi-Fi
13.11.2017 16:44
—
Разное
![У Брэсце мужчыны пабіліся ў інтэрнаце з-за Wi-Fi](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1510584517879165.jpg)
Здымак з архіву. Фота: Fotolia
У Брэсце мужчыны пабіліся ў інтэрнаце з-за Wi-Fi. Як інфармуе “Віртуальны Брэст”, адзін з іх, які быў у стане алкагольнага п’янення, выбіў дзверы пакоя і ўдарыў 37-гадовага суседа нажом. 21-гадовага зламысніка ўзялі пад варту. Паводле яго слоў, канфлікт пачаўся з-за таго, што пацярпелы выкарыстоўваў чужы інтэрнэт-трафік.
Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу. Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць папярэдняе расследаванне.