Прычынай страшнага пажару пад Магілёвам магла стаць напагашаная цыгарэта

Источник материала:  
12.11.2017 15:34 — Разное
Прычынай страшнага пажару пад Магілёвам магла стаць напагашаная цыгарэта
Фота: МНС

Прычынай страшнага пажару ў вёсцы Ліпец пад Магілёвам, які забраў жыцці трох дарослых і аднаго дзіця, магла стаць непагашаная цыгарэта. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксану Салянюк.

Пажар адбыўся сёння ўначы. Гаспадыні дома не было. Яе дачка разам са стрыечнай сястрой, якая гасцявала там з мужам, спажывала спіртное і курыла. Следчыя мяркуюць, што нехта дапусціў неасцярожнасць з агнём, таму і пачаўся пажар.

Дом выгарэў ушчэнт. Разам з дарослымі загінуў і двухгадовы ўнук гаспадыні дома.

←Овчаренко: правда ли, что просмотр ужастиков сжигает лишние калории

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика