У Мінску жанчына на аўтамабілі Honda збіла школьніка
10.11.2017 11:56
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У Мінску жанчына на аўтамабілі Honda збіла школьніка. Здарэнне адбылося ўвечары 9 лістапада на вуліцы Сталетава. 13-гадовы хлопчык атрымаў нязначныя траўмы і быў шпіталізаваны. Як інфармуе сайт sb.by, школьнік пераходзіў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе, але на чырвонае святло святлафора.
ДАІ адзначае, што апошнім часам сталі часцей здарацца выпадкі аварый з удзелам дзяцей. І адбываюцца яны па віне дарослых. “Дзеці і падлеткі часцяком паводзяць сябе на дарозе таксама, як і іх мама і тата”, — цытуе словы прадстаўніцы сталічнай ДАІ Веранікі Раманьковай БЕЛТА.