У шведскім Мальмё прагрымеў выбух ля ўвахода ў начны клуб Babel
03.11.2017 12:21
—
Разное
Фота: www.svt.se
Уначы на 3 ліпеня ля ўвахода ў начны клуб Babel у цэнтры Мальмё (Швецыя) прагрымеў выбух. Паліцыя ачапіла будынак неўзабаве пасля здарэння. На месцы працавалі сапёры (Bomb Group), але яны дагэтуль не змаглі высветліць прыроду выбуховай прылады.
Уваход у клуб разбураны. Выбух быў такой сілы, што ў жыхароў навакольных дамоў павыляталі шыбы. Па шчаслівай выпадковасці, ніхто з наведнікаў клуба не загінуў і не быў паранены.
"Гэта занадта рана казаць, — кажа спікер паліцыі Мальмё Магнус Лефевр пра прычыны выбуха. — Адзінае, што мы ведаем, — зараз няма ніякай пагрозы ўладальніку ці супрацоўнікам клуба".
Шведскія СМІ паведамляюць, што непасрэдна перад выбухам да клуба пад'язджаў невядомы чалавек. Праваахоўнікі займаюцца яго пошукамі.