У Баранавічах спрабавалі абмяняць сербскія дынары, пераробленыя пад еўра (фота)

Источник материала:  
02.11.2017 16:27 — Разное
У Баранавічах спрабавалі абмяняць сербскія дынары, пераробленыя пад еўра (фота)
Фота: sudexpert.gov.by

У Баранавічах спрабавалі абмяняць сербскія дынары, пераробленыя пад еўра. Праваахоўнікі зафіксавалі два такія выпадкі. Спачатку быў затрыманы 26-гадовы мужчына, які ў аддзяленні банка спрабаваў абмяняць на беларускія рублі “200 еўра”. У банкаўскай работніцы ўзніклі падазрэнні наконт сапраўднасці купюры і яна выклікала міліцыю. Мужчына сцвярджае, што грошы атрымаў у Крыме ў адной з прыватных гандлёвых кропак.

Іншы затрыманы мужчына, 59-гадовы жыхар Баранавічаў, спрабаваў абмяняць на беларускія рублі купюру “500 еўра”. Праваахоўнікам ён заявіў, што знайшоў яе на вуліцы і вырашыў абмяняць. Абодва затрыманыя сцвярджаюць, што не мелі сумненняў у сапраўднасці грошай.  

Экспертыза засведчыла, што дзве купюры з’яўляюцца грашовымі білетамі Сербіі. На іх былі падчышчаныя некаторыя рэквізіты і на каляровым прынтары нанесеныя новыя выявы. Міліцыя праводзіць праверку, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

←Как выглядит самый дорогой дом в мире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика