У Брэсце студэнтка падрапала аўтамабіль выкладчыка і збегла з месца ДТЗ

Источник материала:  
31.10.2017 18:59 — Разное
У Брэсце студэнтка падрапала аўтамабіль выкладчыка і збегла з месца ДТЗ
Аўтастаянка ля БрДУ. Фота: www.abiturient.by

Непрыемны сюрпрыз чакаў пасля працы выкладчыка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандра Шаўчука. Раніцай ён прыпаркаваў свой аўтамабіль на стаянцы каля БрДУ, а калі ўвечары, пасля пар сабраўся ехаць дадому, заўважыў, што ў машыны пашкоджаныя бампер і задняе крыло. 

Пакрыўджаны выкладчык звярнуўся ў міліцыю. "З камер відэаназірання, усталяваных ля ўніверсітэта, былі атрыманыя запісы, якія дазволілі выявіць маршрут кіроўцы, — распавядае старшы інспектар брэсцкай ДАІ, маёр міліцыі Дзмітрый Луконін. — Праехаўшы па маршруце вінаватага ў аварыі і атрымаўшы запісы з яшчэ адной камеры відэаназірання — каля аднаго з храмаў Брэста — мы вызначылі нумар аўтамабіля, што фігураваў у ДТЗ, і яго ўладальніка — дзяўчыну-студэнтку гэтага ж ВНУ".

Ужо праз некалькі гадзін дзяўчына распавядала Луконіну, як раніцай пабаялася пакарання і збегла з месца ДТЗ. За гэты ўчынак студэнтцы пагражае штраф да 575 рублёў (а гэта амаль 6 стыпендыяў!) ці пазбаўленне правоў на тэрмін да 2 гадоў.

←Количество наркопреступлений среди подростков сократилось в два раза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика