У Мінску “Робін Гуды” забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны і раздалі пасажырам

Источник материала:  
30.10.2017 19:44 — Разное
У Мінску “Робін Гуды” забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны і раздалі пасажырам
Фота: guvd.gov.by

У Мінску “Робін Гуды” забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны на праезд і раздалі пасажырам. Здарэнне адбылося яшчэ 19 кастрычніка на вуліцы Прытыцкага. Мужчын дагэтуль шукае міліцыя.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Мінска Наталля Аскірка, падчас руху па маршруце кіроўца тралейбуса быў вымушаны ад яго адхіліцца, паколькі наперадзе здарылася аварыя. Пра гэта ён паведаміў пасажырам. Аднак сярод іх знайшліся двое мужчын, якім гэта не спадабалася. На адным з прыпынкаў яны зайшлі ў кабіну кіроўцы і запатрабавалі кампенсаваць ім аплачаны праезд, паколькі новы маршрут іх не задавольваў. Яны адкрыта забралі з кабіны талоны на праезд, некалькі пакінулі сабе, а іншыя раздалі пасажырам, якія таксама былі незадаволеныя сітуацыяй.

Мінская міліцыя распаўсюдзіла фота мужчын, якія забралі ў кіроўцы талоны. Ім на выгляд 30-35 гадоў. Праваахоўнікі просяць грамадзян дапамагчы ў высвятленні іх асоб.

←"Разница - минимум вдвое". Госстандарт выступает за "дешевые" ночные тарифы на электроэнергию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика