Ураган "Герварт" прыйшоў у Беларусь, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Источник материала:  
30.10.2017 12:26 — Разное
Ураган "Герварт" прыйшоў у Беларусь, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
На фота: наступствы ўрагана "Герварт" у Еўропе. Фота: Reuters.

Ураган "Герварт", які ўчора прайшоўся па краінах цэнтральнай Еўропы, дабраўся да Беларусі. На 30 і на 31 кастрычніка ў нашай краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

"У Беларусі 30 кастрычніка абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер. Узмацненне ветру звязанае з цыклонам, які прасоўваецца праз тэрыторыю нашай краіны. На дадзены момант па захадзе Беларусі адзначаецца ўзмацненне ветру да 15-17 м/с, — цытуе БелТА намесніцу начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова. — У далейшым у многіх раёнах краіны чакаецца парывісты вецер да 22 м/с, а месцамі да 24 м/с. У многіх раёнах 31 кастрычніка захаваецца вецер парывамі да 15-22 м/с. Далей цыклон будзе павольна рухацца за межы Беларусі".

30 кастрычніка ў Беларусі воблачна, ідуць дажджы. Удзень па заходняй частцы краіны чакаецца мокры снег. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, моцны парывісты. Тэмпература паветра складзе ад +2 да +7 па Цэльсіі.

←Беларусь и Казахстан расширят сотрудничество в сфере IT и наноматериалов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика