У Мінску на чыгунцы з рэек сышлі два грузавыя вагоны
25.10.2017 12:37
—
Разное

Фота: minsk.rw.by
У Мінску на чыгунцы з рэек сышлі два грузавыя вагоны. Здарэнне адбылося ў 4.16 раніцы 25 кастрычніка на станцыі “Мінск-Сартыровачны”. Там праводзіліся манеўровыя работы.
Прэс-служба Беларускай чыгункі адзначае, што пацярпелых не было, як не быў парушаны графік руху цягнікоў. Таксама не было нанесена шкоды экалогіі. Па факце здарэння праводзіцца службовае расследаванне.