У Кітаі сцюардэса выпала з самалёта і засталася жывая
24.10.2017 17:37
—
Разное
Фота: scmp.com
У Кітаі сцюардэса выпала з самалёта і засталася жывая. Здарэнне адбылося ў аэрапорце горада Шэньчжэнь. Дзяўчына спрабавала зачыніць дзверы з парушэннем правілаў, паводле якіх побач з ёй павінны прысутнічаць два члены экіпажу. У выніку зачыніць дзверы яна не змагла. Падзенне адбылося з вышыні трох метраў. Гэта заўважылі тэхнічныя работнікі, якія завяршалі падрыхтоўку самалёта да вылету. На месца выклікалі медыкаў. У бальніцы высветлілася, што сцюардэса атрымала шматлікія пераломы, паведамляе сайт scmp.com.