Мужчына з нажом уварваўся ў рэдакцыю "Рэха Масквы" і параніў вядоўцу
23.10.2017 13:55
—
Разное

Фота: 7x7-journal.ru
На вядучую "Рэха Масквы" Таццяну Фельгянгаўэр здзейснены напад у рэдакцыі. Пра гэта напісаў у сваім твітар-акаўнце галоўны рэдактар радыёстанцыі Аляксей Венядыктаў.
"Вядучую Таццяну Фельгянгаўэр ударыў нажом у шыю мужчына, які ўварваўся на "Рэха", — напісаў Венедыктаў. — Мужчына затрыманы. Таццяна шпіталізаваная. Ёй пастаўлены катэтар".