19 кастрычніка па поўдні Беларусі будзе да +17
18.10.2017 15:12
—
Разное
Фота: pixabay.com
19 кастрычніка ў Беларусі яшчэ захаваецца цёплае надвор'е. У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер будзе ўмераны, пераменных напрамкаў.
Уначы тэмпература паветра чакаецца +4...+10, удзень сіноптыкі абяцаюць ад 9 да 15 градусаў цяпла, па поўдні будзе да 17 вышэй за нуль.