Заўтра ў Беларусі — да 21 градуса цяпла
17.10.2017 13:40
—
Разное
Восень. Фота: Saint-Petersburg.com
Да 21 градуса цяпла чакаецца ў Беларусі 18 кастрычніка. Такая тэмпература паветра прагназуецца па поўдні краіны. Але ж і на поўначы будзе не па-восеньску цёпла: да +18, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
18 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. У асобных раёнах па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы.
Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе ўмераны, 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўночы будзе вагацца ад +8 да +13 градусаў Цэльсія, удзень — да +21 па поўдні краіны і ад +12 да +18 па ўсёй астатняй тэрыторыі.