У Баранавічах "за хуліганства" судзяць гісторыка і філосафа з Расіі
11.10.2017 15:44
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: sb.by
У Баранавічах затрымалі гісторыка і філосафа з Расіі Пятра Рабава. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а ў сераду яго прывезлі ў суд. Яго і затрыманага актывіста абвінавачваюць у "хуліганстве", інфармуе сайт spring96.org.
Як паведамляла Еўрарадыё, 9 кастрычніка Рабава, даследчыка анархізму, затрымлівалі ў Гродне, дзе ён збіраўся прачытаць лекцыю. Разам з ім у пастарунак даставілі каля 20 чалавек (іх у той жа вечар адпусцілі), міліцыя забрала кнігі расіяніна. Падставай для затрымання стала “несанкцыянаванае мерапрыемства”.
Пётр Рабаў збіраўся вярнуцца ў Расію. Аднак увечары 10 кастрычніка яго затрымалі ў Баранавічах.