Пад Асіповічамі грузавы цягнік урэзаўся ў паўпрычэп МАЗа

Источник материала:  
10.10.2017 09:50 — Разное
Пад Асіповічамі грузавы цягнік урэзаўся ў паўпрычэп МАЗа
Фота: mchs.gov.by

9 кастрычніка каля 14-й гадзіны асіповіцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра сутыкненне на чыгуначным пераездзе каля станцыі Лапічы. Прыбыўшы на месца, яны пабачылі, што грузавы цягнік "Асіповічы — Градзянка" на нерэгуляваным пераездзе сутыкнуўся з пустым паўпрычэпам аўтамабіля МАЗ.

У грузавым цягніку было сем вагонаў, гружаных шчэбнем, і цеплавоз.

Пры ДТЗ механічныя пашкоджанні атрымалі паўпрычэп і цеплавоз. У цеплавозе сышлі з рэек другая і трэцяя колавыя пары. Аўтамабіль МАЗ пашкоджанняў не атрымаў. 

У цеплавозе на момант інцыдэнту былі машыніст і яго памочнік, якія не пацярпелі. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

Рамонтна-аднаўленчыя работы былі завершаныя У 18-21, рух адноўлены. Затрымка руху аднаго цягніка склала 57 хвілін.

Расследаваннем займаецца аддзяленне ДАІ Асіповіцкага РАУС.

←Отдельная встреча Путина и Лукашенко в Сочи пока не планируется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика