Расійскага святара, затрыманага ў Віцебску, апазнала прастытутка

Источник материала:  
09.10.2017 18:25 — Разное
Расійскага святара, затрыманага ў Віцебску, апазнала прастытутка
Здымак з сацсетак.

Расійскага святара, затрыманага ў Віцебску, апазнала прастытутка. У справе Мікалая Кірэева з’явіўся новы эпізод. Як інфармуе прэс-служба УСК па Віцебскай вобласці, 19-гадовая грамадзянка Таджыкістана, якая адбывае пакаранне ў Беларусі, зрабіла прызнанне праваахоўнікам. Яна апазнала праваслаўнага святара па сюжэце, які пабачыла па беларускім тэлебачанні. Яна распавяла, што расіянін яе асабіста адправіў у Гомель, каб яна прывезла ў Санкт-Пецярбург двух мясцовых жыхарак ва ўзросце 25 і 29 гадоў (з імі ён дамовіўся праз інтэрнэт). Аднак замежніцу ў Гомелі затрымалі і асудзілі на 5 гадоў зняволення. Тады яе суценёра не выявілі.

Як вядома, 39-гадовага Кірэева затрымалі 3 жніўня на аўтавакзале ў Віцебску пры спробе вывезці з Беларусі двух жанчын ва ўзросце 20 і 30 гадоў для занятку прастытуцыяй. Святара выдалі ў Расію, дзе і прайшло расследаванне яго крымінальнай справы. Яе ўжо накіравалі ў суд. Там будуць разглядаць ужо два эпізоды супрацьзаконнай дзейнасці праваслаўнага святара.

←Президент разрешил владельцам агроусадеб проводить презентации, юбилеи и банкеты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика