Пры лабавым сутыкненні фураў пад Ляхавічамі загінуў кіроўца

Источник материала:  
09.10.2017 11:52 — Разное
Пры лабавым сутыкненні фураў пад Ляхавічамі загінуў кіроўца
Фота: gaibrest.by

У Ляхавіцкім раёне Брэстчыны каля 6-й гадзіны раніцы 9 кастрычніка адбылося ДТЗ са смяротным вынікам. 

Паводле інфармацыі gaibrest.by, 43-гадовы жыхар польскага горада Лукаў ехаў на грузавым аўтамабілі "Вольва" з прычэпам у напрамку Слуцку па дарозе Р-43 "Мяжа Расіі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы". На 452-м км дарогі кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўлабавую сутыкнуўся з фурай "MAN" з прычэпам. За рулём другога аўтамабіля быў 25-гадовы жыхар Слуцка.

Пры ДТЗ польскі кіроўца памёр на месцы здарэння. Беларуса шпіталізавалі ў рэанімацыю Ляхавіцкай цэнтральнай раённай лякарні. Дактары змагаюцца за яго жыццё.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ.

←Под Гомелем микроавтобус насмерть сбил женщину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика