Брэсцкія даішнікі затрымалі кіроўцу ў стане алкагольнай комы
Фота: gaibrest.by
Увечары 3 кастрычніка брэсцкія даішнікі спынілі не зусім звычайнага парушальніка.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, каля 20-й гадзіны відавочца паведаміў, што па вуліцы Гаўрылава едзе аўтамабіль "Рэно", за рулём якога, магчыма, знаходзіцца п'яны кіроўца. Супрацоўнікі ДАІ неадкладна выехалі на згаданую вуліцу і хутка знайшлі "Рэно". Каля яе знаходзіўся той самы кіроўца-відавочца, які паведаміў пра парушальніку. Мужчына спыніў п'янага кіроўцу.
Некалькі інспектараў з цяжкасцю змаглі дастаць 54-гадовага кіроўцу з аўто, бо ён быў у стане, блізкім да беспрытомнасці, і абсалютна не рэагаваў на гукі. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, папярэдне канстатавалі ў мужчыны алкагольную кому. Кіроўцу шпіталізавалі ў лякарню хуткай меддапамогі.
Аўтамабіль даставілі на ахоўную штрафстаянку. Праводзіцца праверка.