У Віцебску мінак цудам выратаваўся з-пад падаючай пліты
05.10.2017 10:12
—
Разное
Кадр з відэа
Толькі хуткасць рэакцыі выратавала жыццё мінаку ў Віцебску, на якога падала будаўнічая пліта.
Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", здарэнне адбылося 18 верасня каля аднаго з буйных гандлёвых цэнтраў. Відэакамера назірання зафіксавала, як пліта ледзь не звалілася на маладога чалавека, які праходзіў па вуліцы.
На шчасце, хлопец паспеў заўважыць небяспеку і зрэагваць: ён хутка ўцёк з месца падзення пліты.
Паведамляецца, што ў гэты дзень парывы ветру ў Віцебску дасягалі 18 метраў за секунду.