Віцяблянін спрабаваў закапаць жыўцом шасцярых шчанюкоў

Источник материала:  
04.10.2017 11:30 — Разное
Віцяблянін спрабаваў закапаць жыўцом шасцярых шчанюкоў
Фота: vitbichi.by

За жорсткае абыходжанне з жывёламі віцябляніна аштрафавалі на 460 рублёў (20 базавых велічыняў). Адпаведнае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска.

22 чэрвеня мужчына адзначаў свой дзень нараджэння і святкаваў з сябрамі з самай раніцы. А пад вечар, калі яны сышлі, пабачыў, што ў яго сабакі нарадзіліся шэсць шчанюкоў.

Віцяблянін пасадзіў іх у мех, выкапаў яму каля агароджы на сваім двары і стаў кідаць туды шчанюкоў. Гэта заўважылі падлеткі, якія праходзілі міма і выклікалі міліцыю.

Як распавяла газеце "Витьбичи" суддзя Алена Грабянчук, на месца здарэння прыбылі аператыўна-следчая група і супрацоўнікі АМАПу. Яны даставілі мужчыну ў РАУС, дзе ў яго выявілі моцную ступень ап'янення — 3,29 праміле алкаголю ў крыві.

Мужчына пацвердзіў, што падлеткі спрабавалі ў яго высветліць, для чаго ён выкапаў яму. Ён абверг словы падлеткаў, быццам біў шчанюкоў рыдлёўкай — па словах віцябляніна, ён проста іх закопваў.

На суд мужчына не прыйшоў, хоць і атрымаў позву.

←Зайнетдинов: учение "Боевое братство-2017" носит открытый характер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика