З дзіцячай паліклінікі ў Мінску эвакуявалі 28 чалавек
03.10.2017 20:57
—
Разное
Фота: kartinki24.ru
Надзвычайная сітуацыя здарылася ўвечары 3 кастрычніка ў 15-й гарадской дзіцячай паліклініцы Мінска (вул. Голубева, 27). Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
У 19.25 ратавальнікі па сістэме перадачы паведамленняў аб пажары "Маланка" атрымалі сігнал пра задымленне ў паліклініцы. На месца здарэння аператыўна прыбылі пажарныя падраздзяленні. З будынка ратавальнікі эвакуявалі 28 чалавек. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай стала кароткае замыканне свяцільніка.