Чатырохгадовая дзяўчынка трапіла ў рэанімацыю пасля ДТЗ у Чавускім раёне
Фота: sb.by
Аварыя з удзелам двух "Крайслераў" адбылася на 39-м кіламетры аўтадарогі Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы ў Чавускім раёне.
55-гадовы магілёвец на аўтамабілі "Крайслер Таўн & Кантры" своечасова не заўважыў "Крайслер Вояджар", які стаяў на праезнай частцы і ўрэзаўся ў яго, піша sb.by.
Пры ДТЗ, як адзначыў старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Калеснік, пацярпелі не толькі аўтамабілі, але і чатырохгаловая пасажырка першага "Крайслера". Дзяўчынка знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні ў спецыяльным дзіцячым прыстасаванні, але ўсё адно атрымала траўмы.
З месца здарэння "хуткая" забрала яе ў Чавускую цэнтральную раённую лякарню. Дзіцё, якое атрымала цялесныя пашкоджанні, знаходзіцца ў рэанімацыйна-анестэзіялагічным аддзяленні.