У Віцебску маці збівала сына-інваліда, які не хацеў маліцца

Источник материала:  
29.09.2017 17:35 — Разное
Здымак з архіву.

У Віцебску маці збівала, душыла і пагражала забойствам непаўналетняму сыну-інваліду, які не хацеў гадзінамі маліцца і трымацца посту. Як адзначае БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру, хлопчык проста быў не гатовы маліцца так доўга і адмаўляцца ад ежы. Аднак тое, як жанчына жорстка абыходзіцца з сынам, стала вядома праваахоўнікам. Крымінальную справу ў дачыненні жанчыны распачалі па артыкуле “пагроза забойствам” (арт. 186 КК). Ад начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму пракуратура запатрабавала прызнаць, што непаўналетні мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне і яго трэба забраць з сям’і.

Дарэчы, жанчына лічыць сябе глыбока веруючым чалавекам. Пры гэтым яна дапускала здзекі і фізічны гвалт над бездапаможным дзіцём.

←Думай, что чувствуешь! Нужно ли справляться с гневом и обидой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика