У Брэсце кіроўца аўто збіў школьніцу і ўцёк з месца ДТЗ
29.09.2017 10:23
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Брэсцкая ДАІ шукае відавочцаў ДТЗ, якое адбылося 27 верасня на вуліцы Гродзенскай. Каля 18.40 насупраць дома №32/1 па гэтай вуліцы кіроўца на невядомым аўтамабілі збіў 8-гадовую школьніцу.
Пры здарэнні дзяўчынка атрымала траўмы. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яе адпусцілі дадому.
Відавочцаў здарэння або тых, хто мае запіс відэарэгістратара з вуліцы Гродзенскай за ўзгаданы час, просяць звярнуцца па тэлефонах: 8 (0162) 41-44-44; 41-16-35 або 102.