У Жлобіне мужчына не мог выплаціць крэдыт і падпаліў сябе

Источник материала:  
27.09.2017 13:34 — Разное
У Жлобіне мужчына не мог выплаціць крэдыт і падпаліў сябе
Здымак з архіву.

У Жлобіне мужчына не мог выплаціць крэдыт і падпаліў сябе. Пра гэтую трагічную гісторыю піша раённая газета “Новы дзень”. Крэдыт узяла сям’я, каб дапамагчы дзецям пабудаваць кватэру. Пасля высветлілася, што вяртаць гэтыя грошы ім цяжка, штомесяц трэба было плаціць больш, чым яны зараблялі. Сума з адсоткамі стала большая за 12 тысяч рублёў.

Мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення, калі вырашыў звесці рахункі з жыццём. Ён абліў сябе бензінам і падпаліў. У яго былі 80% апёкаў плошчы цела. Праз некалькі дзён мужчына памёр у бальніцы.

←В Океании нашли гигантских крыс, которых считали мифом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика