Сёлета былі 4 паведамленні пра выбухоўку ў мінскім метро
25.09.2017 17:20
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё
Сёлета былі 4 паведамленні пра выбухоўку ў мінскім метро. Пра гэта паведамляе агенцтва “Мінск-навіны” са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама. Агулам тэлефонныя тэрарысты адзначыліся ў сталіцы 7 разоў, летась за такі ж перыяд было зарэгістравана 24 выпадкі непраўдзівых паведамленняў пра небяспеку. З сёлетніх сямі выпадкаў пяць удалося раскрыць. Начальнік крымінальнай міліцыі Уладзімір Рудзішкін кажа, што “дзякуючы сучасным тэхналогіям выпрацаваны эфектыўныя сродкі барацьбы з падобнымі супрацьпраўнымі дзеяннямі”.
Тэлефонным тэрарыстам пагражае штраф ці арышт, ці абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі — да 5 гадоў. Таксама ім давядзецца аплаціць выдаткі спецыяльных службаў, якія шукалі на “замініраваным” аб’екце выбухоўку.