Слонімскі 5-класнік бег на аўтобус і трапіў пад машыну каля пешаходнага пераходу
21.09.2017 10:35
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У Слоніме пяцікласнік трапіў пад машыну каля пешаходнага пераходу, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося 20 верасня каля прыпынку грамадскага транспарту. 11-гадовы хлопчык спяшаўся на аўтобус і вырашыў перабегчы дарогу не па "зебры" і на чырвоны сігнал святлафора. Кіроўца "Фальксвагена" не паспеў своечасова спыніцца і наехаў на дзіця. Ад удару школьнік пераляцеў праз капот.
Хлопчыка шпіталізавалі з траўмамі, у тым ліку пераломам пляча. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.