У Ашмянскім раёне пашкодзілі газаправод
21.09.2017 08:46
—
Разное
Фота: newsbel.by
На некалькі гадзін без газу апынуліся 20 верасня жыхары вёскі Гальшаны ў Ашмянскім раёне Гродзеншчыны.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамленне пра пашкоджанне газаправоду падчас земляных работ ратавальнікі атрымалі каля 16-й гадзіны. Без газазабеспячэння апынуліся чатыры шматкватэрныя і 117 прыватных жылых дамоў.
Падачу газу ўдалося аднавіць у 19.30.