У мінскім абменніку кліенту памылкова выдалі лішнюю тысячу долараў (фота)
15.09.2017 16:22
—
Разное
Фота: guvd.gov.by
У мінскім абменніку кліенту памылкова выдалі лішнюю тысячу долараў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Заводскога РУУС сталіцы Таццяна Маісеева, здарэнне адбылося яшчэ 31 жніўня ў аддзяленні банку па вуліцы Несцерава. Мужчына абменьваў 2030 рублёў на долары ЗША. Замест 1050 долараў касір яму выдала 2050. Ён грошы забраў і сышоў. Спачатку у банку спадзяваліся, што кліент лішнія грошы верне. Калі ж гэтага не адбылося, звярнуліся з заявай у міліцыю.
Міліцыя шукае мужчыну і распаўсюдзіла яго здымкі, просіць грамадзян дапамагчы ва ўстанаўленні яго асобы.