У Свіслацкім раёне ў дэкаратыўнай сажалцы патанула дзяўчынка

Источник материала:  
13.09.2017 11:50 — Разное

Здымак з архіву.

У Свіслацкім раёне ў дэкаратыўнай сажалцы (глыбіня складала да 50 см, памеры — 1.30 на 2 метры) патанула дзяўчынка ва ўзросце 1 год 8 месяцаў. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 12 верасня ў вёсцы Грынкі, куды ў госці да сваякоў прыехала яе сям’я. Дарослыя займаліся на падворку гаспадарчымі справамі і не адразу заўважылі, што дзіця апынулася ў вадзе. Яны не сталі чакаць хуткую дапамогу, павезлі дзяўчынку ў бальніцу. Аднак рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі станоўчага выніку, медыкі канстатавалі яе смерць, інфармуе прэс-служба Гродзенскай МНС.

Абставіны здарэння вывучаюць следчыя органы.

←Белорусская АЭС довела союз стран Балтии до полураспада

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика