У Баранавіцкім раёне мужчына памёр ад атручэння чадным газам
12.09.2017 16:05
—
Разное
Фота: Fotolia
У Баранавіцкім раёне мужчына памёр ад атручэння чадным газам. Няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Дэколы раніцай 12 верасня. Як піша газета “Наш край”, 53-гадовы (па іншых звестках, 52-гадовы) жыхар Баранавічаў напярэдадні паліў у склепе анучы для адпужвання грызуноў, а цяпер вырашыў туды спусціцца — адтуль ішоў дым. Мужчыне стала кепска. Ён паспеў перадаць маці кошык з анучамі і страціў прытомнасць, упаў у склеп.
Дастаць мужчыну са склепа дапамаглі суседзі, яны рабілі яму штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца, але гэта не дапамагло. Медыкі з хуткай дапамогі, якія прыехалі ў вёску, канстатавалі смерць. Праваахоўнікі праводзяць праверку.