У Іванаве ДАІ лавіла п’яных школьнікаў на мапедзе (відэа)
11.09.2017 16:14
—
Разное

Фота: gaibrest.by
У Іванаве ДАІ лавіла п’яных школьнікаў на мапедзе. Здарэнне адбылося каля 23.55 у суботу, 9 верасня. Даішнікі звярнулі ўвагу на хлопцаў, паколькі яны былі без шлемаў. Пачалася пагоня, якая была нядоўгая — уцякаючы, юнак, які кіраваў мапедам, падчас левага павароту заехаў у плот.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, мапедам кіраваў 16-гадовы хлопец, вучань 11 класа. Медасведчанне пацвердзіла, што ён быў у стане алкагольнага ап’янення — 0,5 праміле. У такім жа стане быў і іншы юнак, вучань 9-га класа, які ехаў у якасці пасажыра. У адносінах кіроўцы склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў.