МНС не правярае бяспеку ў цырках-шапіто

Источник материала:  
08.09.2017 14:01 — Разное

Фота: Facebook Таццяны Беланог.

7 верасня ў цырку-шапіто Sirius ў Заслаўі абрынулася частка глядацкіх трыбун. Пацярпелі шэсць чалавек — двое дзяцей і чацвёра дарослых. Сярод пацярпелых — цяжарная жанчына, яе даставілі ў другую радзільню Мінска.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў прэс-службе МНС: няма ніякага заканадаўчага дакумента, які б прымушаў МНС у абавязковым парадку правяраць цыркі-шапіто. Гэта робіцца толькі па запыце ўзгадняючай установы. Але калі б і быў запыт з боку тых, хто ўзгадняе выступы цырка (у дадзеным выпадку Заслаўскі гарвыканкам), то спецыялісты МНС у лепшым выпадку могуць праверыць толькі ў межах пажарнай бяспекі, але ніяк не тэхнічнай.

Па факце здарэння ў дачыненні да дырэктара распачалі крымінальную справу.

←В Минске ночью возле школы жестоко убили женщину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика