Яхту з нарвежцамі знялі з мелі ў Дубровенскім раёне

Источник материала:  
06.09.2017 15:48 — Разное

Фота: mchs.gov.by

Беларускія ратавальнікі дапамаглі нарвежскай яхце, якая села на мель у Дубровенсікм раёне Віцебшчыны.

Паводле інфармацыі МНС, на дапамогу караблю адправіліся вадалазы. 6 верасня ў 14.10 яны дапамаглі яхце зняцца з мелі. Пасля гэтага падарожнікі працягнулі свой шлях.

Як распавядала Еўрарадыё, яхта села на мель 5 верасня ў 10 м ад берага. На борце карабля знаходзяцца трое мужчын: два журналісты першага нарвежскага нацыянальнага тэлеканала "Осла", а таксама перакладчык, які раней пражываў у Мінску.

Паведамляецца, што 17 Жніўня яхта выйшла з Хельсінкі (Фінляндыя) і прайшла ў Санкт-Пецярбург. Адтуль падарожнікі праплылі Нявой у Наваладажскі канал і ў Ноўгарад, адкуль па рацэ Волхаў і часткова па сушы дабраліся да Смаленска. Са Смаленска 3 верасня нарвежцы адправіліся па Дняпры ў бок Чорнага мора. Канчатковая мэта іх падарожжа — Турцыя.

←Южная Корея подтвердила заинтересованность в создании зоны свободной торговли с ЕАЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика