Аварыя на ЦЭЦ-4 пакінула без электрычнасці частку Мінска і Мінскай вобласці
06.09.2017 12:10
—
Разное
Фота: gosstroy.by
У выніку аварыі на ЦЭЦ-4 без электрычнасці засталіся некалькі раёнаў Мінска і Мінскай вобласці. У прыватнасці, без святла засталіся такія раёны, як Каменная Горка, Сухарава, Кунцаўшчына. Таксама ёсць звесткі, што без святла застаўся Дзяржынск.
У "Мінскэнерга" аварыйную сітуацыю тлумачаць раптоўным адключэннем абсталявання. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар "Мінскэнерга" Міхаіл Юдзін.
Юдзін: "Рэч у тым, што на ЦЭЦ-4 мела месца адключэнне абсталявання. Прычыны ў гэты момант высвятляюцца. І больш пакуль ніякай інфармацыі няма".
Адключэнне адбылося ў 10.49.
У "Мінскэнерга" абяцаюць аднавіць падачу электрычнасці бліжэйшым часам.