У Іванаўскім раёне аднагадовы хлопчык захлынуўся ў вядры

Источник материала:  
05.09.2017 19:50 — Разное

Фота: newsbel.by

У Іванаве на Брэстчыне райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці малалетняга дзіцяці, перадае БЕЛТА са словаў афіцыйнай прадстаўніцы УСК па Брэсцкай вобласці Марыны Драньковай.

Трагічнае здарэнне адбылося 2 верасня ў вёсцы Іванаўскага раёна. У прыватным доме ў вядры з вадкасцю (вышынёй 34 см) знайшлі цела аднагадовага хлопчыка. падчас інцыдэнту дзіця знаходзілася на кухні адно, без дагляду дарослых.

Паведамляецца, што гэта чацвёртае дзіця ў шматдзетнай сям'і. 30-гадовая маці, якая выявіла цела сына, знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Бацька ў той час быў на працы.

Праваахоўнікі асаблівую ўвагу звяртаюць на прычыны і ўмовы, якія прывялі да трагедыі. Па словах Драньковай, раней сям'ю прызнавалі ў сацыяльна небяспечным становішчы.

←Метеорологи назвали "Ирму" самым сильном ураганом в Атлантике

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика