У аўтааварыі пад Івацэвічамі "Сеат" заехаў пад прычэп "МАЗа"
01.09.2017 10:20
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Зранку 31 жніўня, каля 10-й гадзіны, івацэвіцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ДТЗ каля вёскі Чамялы, інфармуе прэс-служба МНС.
Высветлілася, што легкавы аўтамабіль "Сеат" сутыкнуўся з грузавым "МАЗам". У салоне легкавіка заблакаванымі апынуліся 45-гадовы кіроўца і двое яго дзяцей, якія ехалі пасажырамі, удакладняе прэс-служба МУС. 56-гадовы кіроўца грузавіка ў аўтааварыі не пацярпеў.
21-гадовую дачку кіроўцы "Сеата" ратавальнікі даставалі з дапамогай адмысловай прылады.
Легкавік даставалі з-пад прычэпа грузавіка з дапамогай франтальных пагрузчыкаў. Толькі пался гэтага ўдалося выратаваць 17-гадовага падлетка, 11-класніка Зэльвенскай сярэдняй школы.
Сястра і брат былі шпіталізаваныя. Іх бацька, кіроўца "Сеата", загінуў на месцы.