У апошні дзень лета будзе да +24 градусаў і без ападкаў
30.08.2017 15:43
—
Разное

Фота: pixabay.com
31 жніўня ў Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і зранку ў асобных раёнах краіны чакаецца туман. Вецер будзе паўночна-заходні 3-8 метраў за секунду.
Уначы чакаецца +4...+10 градусаў, у асобных раёнах будзе да 13 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад 18 да 24 градусаў цяпла.