У Бярозаўскім раёне мужчына з рэўнасці забіў трубой жыхара аграгарадка

Источник материала:  
30.08.2017 09:55 — Разное

Здымак з архиву. Фота: БЕЛТА

У Бярозаўскім раёне мужчына з рэўнасці забіў металічнай трубой жыхара аграгарадка Пескі. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, труп з чэрапна-мазгавой траўмай знайшлі раніцай у аўторак у хляве. Загінуламу было 48 гадоў.

Зламысніка затрымалі. Высветлілася, што позна ўвечары 28 жніўня паміж мужчынамі ўзнікла сварка. Жыхар аграгарадка, які падазраецца ў забойстве, у момант яго здзяйснення быў у стане алкагольнага ап’янення. Ён, дарэчы, нідзе не працуе.

←Финский таксист проехал за три года на Tesla Model S 400 тысяч километров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика