Лунінецкага міліцыянта, які п'яным трапіў у аўтааварыю, асудзілі на 5 гадоў

Источник материала:  
28.08.2017 15:50 — Разное

Фота: media-polesye.by

Суд Лунінецкага раёна асудзіў міліцыянта, які сеў за руль п'яным і ўчыніў ДТЗ, на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша tut.by. Таксама яго на пяць гадоў пазбавілі правоў кіроўцы і права працаваць у органах унутраных спраў.

Цяпер ужо былы супрацоўнік Лунінецкага РАУС сёлета ў траўні сеў п'яным за руль "Рэно Меган Сцэнік". На дарозе ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і пратараніў плот. Машына выехала за межы праезнай часткі і перакулілася.

Пры аварыі сур'ёзныя траўмы атрымала 18-гадовая пасажырка, якая ехала на пярэднім сядзенні. З месца аварыі яе забралі з пераломам нагі і чэрапна-мазгавой траўмай. Астатнія пасажыры "Рэно" абышліся ўдарамі.

Медагляд паказаў, што ў крыві 30-гадовага кіроўцы было 1,7 праміле алкаголю.

Прысуд Лунінецкага суда не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

←Оркестр с "Дартом Вейдером" сыграл "Имперский марш" в Казахстане

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика