У аўтааварыі ў Крупскім раёне загінулі тры чалавекі

Источник материала:  
25.08.2017 09:54 — Разное

Фота: sk.gov.by

У аўтааварыі ў Крупскім раёне загінулі тры чалавекі. Увечары 24 жніўня на 53-м кіламетры аўтадарогі “Чашнікі — Бобр — Бабруйск” адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, паводле папярэдняй інфармацыі, 39-гадовы вадзіцель аўтамабіля Renault Clio ехаў у накірунку Чашнікаў і не саўладаў з кіраваннем. Машына апынулася на паласе сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з Hyundai Galloper. Кіроўца і пасажыр Renault Clio загінулі на месцы, яшчэ траіх пасажыраў шпіталізавалі, у рэанімацыі памерла адна з жанчын. У бальніцу трапіў і 60-гадовы кіроўца Hyundai Galloper.

Крымінальную справу распачалі па факце парушэння правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох чалавек (ч. 3 арт. 317 КК). Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва кіроўцы былі цвярозыя.

←В Краснодарском крае при падении автобуса в море погибли двенадцать человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика