Пад Маладзечнам раварыстка наехала на машыну і пабіла міліцыянтаў

Источник материала:  
22.08.2017 18:39 — Разное

Фота: snim.net

ДТЗ з удзелам раварысткі і нерухомага аўтамабіля адбылося ў суботу, 19 жніўня, у вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна. 

Як піша "Рэгіянальная газета", 28-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна прыехала ў вёску на дзень нараджэння да сваёй маці. Жанчына паставіла "Форд" ля брамкі і пайшла ў двор віншаваць маці. Праз нейкі час яна пачула кароткі, але моцны гук удару. 

Выбегшы да машыны, жанчына падачыла, што ў яе аўто ўрэзалася 35-гадовая мясцовая жыхарка на ровары. Аўтамабіль пры гэтым атрымаў пашкоджанні ззаду.

Раварыстка патлумачыла, што вярталася ад свайго сябра, дзе трошкі выпіла — каля 400 грамаў гарэлкі. Калі ззаду ёй пасігналіла машына, якая праязджала міма, жанчына моцна спалохалася і не заўважыла, як урэзалася ў "Форд". 

Супрацоўнікі ДАІ прапанавалі раварыстцы прайсці медагляд. Калі яе прывезлі ў Маладзечна, жанчына адмовілася пакідаць міліцэйскую машыну: хапала міліцыянтаў за кашулі, білася, адмаўлялася ісці ў медустанову, спрабавала збегчы ад супрацоўнікаў міліцыі.

Аднак прайсці агляд ёй усё ж давялося. Раварыстку аштрафавалі за пашкоджанне машыны. Таксама на яе склалі пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Жанчыне пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. 

←Белорусы отправили Ми-26 в Грузия для тушения крупного лесного пожара

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика