У Буда-Кашалёўскім раёне пад пагрузчыкам загінула дзяўчынка
Здымак з архіву.
У Буда-Кашалёўскім раёне ў Гомельскай вобласці пад пагрузчыкам “Амкадор” загінула 14-гадовая дзяўчынка. Як інфармуе прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны вечара 21 жніўня ў пасёлку Шырокае. Вядома, што пагрузчыкам кіраваў мясцовы трактарыст.
БЕЛТА дадае, што наезд адбыўся падчас выезду пагрузчыка з аграгарадка. Кіроўца выехаў на абочыну, каб размінуцца з групай дзяцей, якія ішлі па праезнай часткі. У гэты момант і адбыўся наезд. Мужчына затрыманы, прызначаны экспертызы. У адносінах работніка прадпрыемства “Андрэеўка” распачалі крымінальную справу. Артыкул — “Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека” (ч. 2 арт. 317 КК). Мужчыне пагражаюць папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, альбо абмежаванне волі — да пяці гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.